Арт-гасцёўня "Высокае месца" запрашае на "Новае эстонскае мастацтва"

18 ноября 2020

11 сучасных мастакоў Эстоніі выстаўляюцца у беларускай сталіцы. У праекце арт-гасцёўні "Высокае месца" амаль 30 работ, якія інтрыгуюць смеласцю, экспрэсіяй і нават назвамі: "Гульня ў лялькі", "Вярніце мне казку", "Аксамітны сіні", "Нежывы пейзаж". Нечаканае выкарыстанне і дэкаратыўных матэрыялаў у мастацкіх інсталяцыях. Акрамя палотнаў, сэрца з чырвонага шкла, лялькі з птушыных пёраў і касцюмы з аўтарскага габелена.

Кераміка, жывапіс, шкло і тэкстыль эстонскіх майстроў – каларытнае і яскравае ўвасабленне сучаснасці, у якім ёсць месца і нацыянальнай спадчыне, і новым напрамкам развіцця мастацтва прыбалтыйскай краіны.