Водар эпохі Адраджэння

21 мая 2015

Эфемеры перабраліся ў музей у якасці экспанатаў. Водар эпохі Адраджэння ад беларускага парфумера Улада Ракунова прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Маэстра пазнаёміў гасцей з водарамі сярэднявечча, якія ўвайшлі ў аснову новага паху "Да Вінчы". У дэкарацыях гучнай экспазіцыі работ геніяльнага вынаходцы водары шалфею, гваздзікі і ванілі.

Улад Ракуноў - стваральнік персанальных водараў, сярод яго кліентаў французская спявачка Мірэй Мацье, айчынныя і замежныя медыйныя персоны. Самы вялікі парфумерны флакон у свеце, які прэтэндуе на месца ў Кнізе Гінеса, таксама створаны рукамі беларускага парфумера.