Аранжировщик Rammstein представит концептуальный перформанс в Большом театре

18 октября 2019
Аранжыроўшык  нямецкіх металістаў Rammstein  у Вялікім тэатры. Кампазітар Свен Хельбіг прадставіць на галоўнай акадэмічнай сцэне канцэптуальны перфоманс "I Eat the Sun and Drink the Rain". Гэта камбінацыя аркестравай і электроннай музыкі запраўленая хорам і відэакантэнтам. Ён прыбыў у Мінск за некалькі дзён да канцэрта, каб асабіста пазнаёміцца з нашымі артыстамі. Сёння ў Свена Хельбіга і хору адбылася першая сумесная рэпетыцыя. Музыканты атрымалі партытуры ад аўтара яшчэ ў маі. 

Гадзінная праграма загучыць адразу на трох мовах. Неакласіку на нямецкай, латыні і італьянскай пачуем ужо ў гэтую нядзелю. 16 артыстаў хору Вялікага не проста стануць удзельнікамі аўдыёвізуальнага шоу, якімі кампазітар славіцца ва ўсім свеце, але і адправяцца з ім у турнэ. Еўрапейскія гастролі стартуюць з роднага горада заснавальніка Дрэздэнскага сімфанічнага аркестра - Айзенхютэнштата. У нядзелю за дырыжорскі пульт выйдзе маэстра Вільгем Кайтэль. Імпрэсарыа працуе з Вялікім тэатрам ужо 20 гадоў і з'яўляецца віноўнікам  леташняй калабарацыі  Белтэлерадыёкампаніі і групы Rammstein.