Ансамбль Равеснік прадставіў Беларусь на Міжнародным дзіцячым фэсце ў Ізміры

12 мая 2013
На гэтым форуме ні пераможцаў, ні прайграўшых не вызначаюць - тым не менш беларусаў прызналі неафіцыйнымі лідарамі. Падчас прамой трансляцыі, якая ахапіла мноства краін, беларускі выканалі народна-сцэнічны танец Хустачка.
Нашы танцоўшчыцы пакарылі турэцкіх школьнікаў. Таму без атрыбутаў зорнасці раздачы аўтографаў і здымкаў на памяць з паклоннікамі не абышлося.