Ансамбль Пясняры сёння адзначае юбілей

1 сентября 2014

Пяснярам сёння 45. Легендарны ансамбль сёння адзначае юбілей. Гэты калектыў зрабіў хітамі народныя песні, а беларуская мова загучала на ўвесь свет. Сёння на Усходніх могілках, ля магілы ансамбля Мулявіна, збяруцца прыхільнікі музыкантаў. Юлія Чаргінец пра спадчыну Песняроў.


Вясковыя песні сталі іх рэпертуарам. Шукалі стыль ансамбля ў экспедыцыях па самых глухіх месцах Беларусі. І знайшлі - аўтэнтыку з рок-джаз ухілам.


Спявак з Урала стаў голасам нацыі. Без універсітэтаў і дыпломаў Мулявін атрымаў званне народнага артыста СССР - адзіны з усяго пяснярскага калектыву.


Пачыналі як Лявоны - ужо тады склаўся імідж - пышнавусых у расшытых касцюмах. Хаця з-за такіх прычосак і былі праблемы з канцэртамі. Гарвыканкамы не пускалі на сцэну, пакуль музыканты не сходзяць у цырульню. У 70-х жа гэты вобраз пакарыў Амерыку. Песняры - першы савецкі ВІА, запрошаны на гастролі ў ЗША.


Па розных звестках, праз ВІА Мулявіна прайшлі з паўсотні музыкантаў. І хоць брэнд Песняры афіцыйна запатантаваны, раз-пораз з'яўляюцца жадаючыя скарыстаць песняроўскую спадчыну. А значыць, ёсць фенаменальнае ў тым, што разгледзеў у беларусах сібірак 45 гадоў таму.


На фальклоры здабылі сабе імя. Песняры для многіх пакаленняў і не толькі беларусаў - сімфа-рок аркестр, эпоха, паварот у асабістым станаўленні, самасвядомасць. У гонар саліста і заснавальніка ансамбля Мулявіна - у Мінску названы бульвар, існуе музей, сёлета з 45-гадовай нагоды - юбілею гурту - беларусы падарылі малой радзіме спевака помнік Песняру.


У Екацярынбургу паўстане бронзавы Мулявін. У Мінску ж на магіле Песняра сёння сустракаюцца тыя, хто падзяляў з ім яго справу, сваякі, сябры і прыхільнікі музычнай спадчыны беларускага ансамбля.