Ансамбль "Крыжачок" яскрава завяршыў чарговы сезон

29 мая 2018

Традыцыі, увасобленыя ў танцы! Народны ансамбль "Крыжачок" яскравым канцэртам завяршыў сезон у Белдзяржфілармоніі. Калектыў быў створаны адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1945 годзе. У складзе былі студэнты і педагогі. Новае пакаленне студэнтаў з вялікім імпэтам і любоўю працягвае традыцыі народнага танца.

«Крыжачок» - прызёр і лаўрэат шматлікіх фестываляў і конкурсаў народнай творчасці як ў Беларусі, так і за мяжой. Сёння у складзе ансамбля народнага танца больш за 70 салістаў і 9 музыкантаў. Сярод іх і мой калега - спартыўны аглядальнік Агенцтва тэленавін Андрэй Казлоў.

Справаздачны канцэрт аб'яднаў як усім знаёмыя танцы, так і новую праграму.