Ансамбль "Бяседа" рыхтуе абноўленую праграму

15 ноября 2018

Іх песні набылі статус народных. Калектыў Белтэлерадыёкампаніі - ансамбль народнай музыкі "Бяседа" - рыхтуе абноўленую праграму. Напрыканцы лістапада ўпадабаныя публіцы "Маруся", "Родная хата" і "Хлеб ды соль" ізноў у сталіцы. Сёння на Чырвонай, 4, у студыі Дома радыё, адбудуцца апошнія запісы новых этнічных матываў у сучаснай апрацоўцы.

Лейтматыў канцэрта - народныя традыцыі. Двухгадзінную праграму пакажуць 27 лістапада на сцэне Палаца культуры Мінскага аўтазавода.