Анімацыю "Беларусьфільма" пакажуць на найбуйнейшым фестывалі ў Каіры

14 февраля 2020
Мультфільмы беларускай вытворчасці трапілі ў шорт-ліст міжнароднага конкурсу ў Егіпце. На найбуйнейшым фестывалі анімацыйнага кіно ў Каіры ацэняць працы адразу трох рэжысёраў "Беларусьфільма". Гэта "Лепшае месца на свеце" Ірыны Тарасавай, "Лагодны воўк" Наталлі Дарвінай і "Як сінячок да сонца лётаў"  Наталлі Касцючэнкі. Сцэнарыі напісаныя паводле  казак сучасных беларускіх аўтараў. 

FORUM пройдзе ў сталіцы Егіпта  12-ы раз. У сямі намінацыях пакажуць стужкі аніматараў з 30 краін.