Сёння Вялікі тэатр Беларусі пачаў працаваць над балетам "Пятрушка" Ігара Стравінскага

3 апреля 2018

У Мінск для працы над спектаклем прыбыў народны артыст Расіі Андрыс Ліепа. Зорка сусветнага балета выступіць у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка. Наша здымачная група эксклюзіўна зняла на камеру першую рэпетыцыю. Дарэчы, Андрыс Ліепа супрацоўнічае з Вялікім тэатрам Беларусі з пачатку сваёй кар'еры. А літаральна тры гады таму ён паставіў у Мінску спектакль "Жар-Птушка".

Андрыс Ліепа будзе працаваць у Мінску да 17 красавіка. Прэм'ера балета адбудзецца 6 чэрвеня.