Білеты на гэтую выставу прадаюцца толькі пасля прад'яўлення пашпарта. Сюды дапускаецца публіка ўзросту 18 плюс. Бо ўсе экспанаты адрасаваны дарослай тэме - успрымання цела - і выкананы ў жанры ню.
Аўтапартрэт без партрэта. Чэшскі фотамастак Здэнек Лготак зафіксаваў сябе без твару. На яго так званых сэлфі - аголеныя спіна, рукі, ногі, выгібы цела, лініі рук, маршчынкі. Здымкі настолькі стылізаваныя, а ракурсы нязвыклыя, што часам немагчыма зразумець, якая частка цела адлюстравана.
Здэнек Лготак, фотамастак (Чэхія): Аўтапартрэт не абмяжоўваецца адлюстраваннем твару. Ён павінен перадаваць унутраны свет мастака, яго разуменне сябе і свайго акружэння. Маё цела гаворыць пра мяне больш, чым мой твар.
Цела як арт-аб'ект і прадмет даследавання. 16 аўтараў творча ўздымаюць праблему ўспрымання плоці. Бо творы ню памылкова называць непрыстойнымі. Прыгажосць аголенага цела ўсхваляецца мастакамі яшчэ з антычных часоў. На выставе Анатомія натура падаецца далікатна, каб выклікаць захапленне. Напрыклад, фотамастак Дзіна Даніловіч адкрытасцю змагаецца са стэрэатыпамі прыгажосці і моды. Яе мадэлі апранутыя толькі ў рыцарскія даспехі.
Дзіна Даніловіч, аўтар і куратар праекта Анатомія: Наша вопратка - гэта абарона. Прычым не толькі ва ўтылітарным сэнсе, але і ў любым сэнсе. Мы сябе хаваем ёй, абараняем сябе ад свету. Мы часам дзякуючы ёй, пры дапамозе яе прыкідваемся наогул іншымі людзьмі.
Мастацкая анатомія аб'яднала ў Мінску творцаў з Беларусі, Польшчы, Чэхіі. Цэнтр сучасных мастацтваў тут жа праводзіць дыскусіі на далікатныя тэмы. Тым больш што ілюстрацыйнага матэрыялу дастаткова.
Анатомія ў жывапісе, графіцы, скульптуры і фота
8 июля 2014
Мастакі Беларусі і замежжа заняліся вывучэннем будовы арганізма чалавека. Міжнародны праект аб успрыманні цела прапанаваны ў Цэнтры сучасных мастацтваў. Чаму ацаніць мастацкую анатомію дазваляюць не ўсім - больш падрабязна Іна Пілевіч.














