Анатоль Ярмоленка і Леў Лешчанка рыхтуюць сумесны канцэртны тур "Родная зямля"

15 февраля 2020
Вялікай Перамозе прысвячаецца. Сумесны канцэртны тур "Родная зямля" рыхтуюць Анатоль Ярмоленка і Леў Лешчанка. Артысты праспяваюць ад вядомых ваенных песень да хітоў савецкіх кампазітараў. У гэтыя дні кіраўнік ансамбля "Сябры" знаходзіцца ў Маскве, каб абмеркаваць рэпертуар і правесці майстар-клас на веданне беларускай мовы. Бо народныя артысты Беларусі і Расіі некаторыя кампазіцыі праспяваюць дуэтам.

Выступленні пройдуць на галоўных канцэртных пляцоўках беларускіх і расійскіх гарадоў. Першы канцэрт адбудзецца 8 мая ў Гомелі. А завершыцца вялікі сумесны тур 22 мая ў Мінску ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі.