Анатоль Кляшчук выпусціў новы альбом, прысвечаны беларускім абрадам

11 Сакавіка 2016

Фотапаляванне на прыроду. Анатоль Кляшчук выпусціў новы альбом, прысвечаны беларускім абрадам. На 23-яй Мінскай міжнароднай кніжнай выставе яго кніга стала пераможцам у намінацыі "Фотапогляд", а сам аўтар - лепшым фотамастаком. Дарэчы, у Анатоля больш як 30 персанальных выстаў. Яго працы былі прэзентаваныя ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку і ў будынку Еўрапарламента ў Бруселі.

Больш падрабязна - Вольга Мядзведзь. Узброіўшыся даўгафокусным аб'ектывам, ён заваяваў малавядомыя і непраходныя месцы. Пабываў у небяспечнай чарнобыльскай зоне, якая асабліва цікавіць фатографа, і аб'ездзіў усё Палессе. Анатоль Кляшчук у пошуку малазнаёмых або забытых каляндарных абрадаў зрабіў больш як 80 выездаў. На працягу некалькіх гадоў ён даведваўся, што такое "Русалка" або абрад "Куст", чым адрозніваюцца калядкі ў розных абласцях і ўвекавечыў святкаванні, бо многія з іх узятыя пад ахову дзяржавы, таму што знікаюць. З гэтага і выйшаў новы фотаальбом "Карагод беларускіх абрадаў".

Вывучэнне абрадаў на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў было ўсяго толькі хобі, якое перарасло ў адзіны ў сваім родзе фотаальбом народных традыцый. Прырода і людзі ў іх звычайным жыцці - частыя героі здымкаў мастака. У пошуках таго самога кадра Анатоль не задумваючыся бярэ ў рукі камеру і едзе ў каларытныя месцы сустракаць світанкі і праводзіць заходы. Нацыянальныя віды ў яго выкананні знайшлі сваё месца ў першых фотаальбомах "Пад небам Беларусі" і "Беларусь. Зямля песняроў". Таксама маменталіста можна сустрэнь за працай сярод сталічных ландшафтаў.

Зараз на нашых вачах папаўняецца калекцыя здымкаў Анатоля Кляшчука. Лошыцкі парк - адно з упадабаных месцаў фатографа. Тут ён любіць адлюстраваць не толькі прыгажосць прыроды, але і людзей, якія адпачываюць у парку. Плануецца, што менавіта гэтыя віды размесцяцца на старонках наступнай кнігі.

З соцень зробленых кадраў спадабацца можа ўсяго адзін. У парках, акрамя ўласнага захаплення, Анатоль знаходзіць і сюжэты для фотарэпартажаў газеты.