Алея Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі сёння ператварылася ў творчую пляцоўку

25 мая 2017

Галоўная алея Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі сёння ператварылася ў вялікую творчую пляцоўку. У якасці мастакоў, музыкантаў, народных умельцаў - школьнікі. Яны прадэманстравалі ўсё, чаму навучыліся на занятках ва ўстановах дадатковай адукацыі. На 10 творчых пляцоўках кожны мог паспрабаваць сябе і ў новай справе. Хэндмэйд-тэраса, экалагічны сквер, тэхнаплатформа і спортпраспект.

Вялікае свята прысвяцілі юбілею Мінска. І менавіта сёлета па ініцыятыве Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ беларуская сталіца атрымала званне горада, дружалюбнага для дзяцей.