Алёна Ланская працягвае рыхтавацца да Еўрабачання

8 мая 2013

Прадстаўніца Беларусі сёння разам з артыстамі балета і бэк-вакалістамі дапрацавалі свой нумар. Яго пастаноўкай займаецца сербскі харэограф Алекс Райфавіч. Пасля першай рэпетыцыі на сцэне Мальмё-Арэны прыйшлося ўнесці некаторыя карэкціроўкі, бо Еўрабачанне - конкурс, першым чынам, тэлевізійны. Другая і апошняя рэпетыцыя беларусаў на сцэне арэны адбудзецца 10 мая. Тады яшчэ можна будзе адкарэкціраваць варыянт здымкі нашага нумара. Затым з 13 мая стартуюць генеральныя прагоны.


Нагадаем, усе канцэрты Еўрабачання - 2 паўфіналы і фінал - у прамым эфіры будуць трансліраваць тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24. Алёна Ланская выступіць у першым паўфінале 14 мая пад 11 нумарам. Каменціраваць шоу будзе вядучы Агенцтва тэленавін Яўген Перлін.