ALEKSEEV распавёў у "Галоўным эфіры" пра фінальную стадыю падрыхтоўкі да "Еўрабачання"

9 апреля 2018

Дзве прома-вечарынкі ў розных краінах - за адзін тыдзень! Спявак ALEKSEEV распавёў пра фінальную падрыхтоўку да "Еўрабачання" - напярэдадні ў праграме "Галоўны эфір". Зараз працягваецца прома-тур артыста, які прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе ў Лісабоне. Літаральна заўтра ALEKSEEV адправіцца ў Тэль-Авіў, а завершыць тыдзень - у Амстэрдаме на найстарэйшай афіцыйнай прома-вечарынцы. Тут сустракаюцца журналісты з усіх краін-удзельніц, каб першымі асабіста пазнаёміцца з выканаўцамі. У той жа час беларускі ўдзельнік працягвае рыхтаваць нумар.

Завершыцца прома-тур артыста ў Малдове. А ўжо 28 красавіка дэлегацыя нашай краіны адправіцца ў Лісабон рыхтавацца да "Еўрабачання". Шоу адбудзецца з 8 па 12 мая. Прамую трансляцыю будуць весці каналы Белтэлерадыёкампаніі.