Аляксандру Саладуху сёння 60 гадоў

18 января 2019

Яго хіты на вуснах у публікі, а імя даўно стала сінонімам поспеху - Аляксандру Саладуху сёння 60. Адзін з нешматлікіх выканаўцаў на беларускай эстрадзе, які сабраў поўную залу ў "Мінск-Арэне", а яшчэ галоўны правакатар. Гэты імідж за спеваком замацаваўся пасля эпатажных здымак для тэле- і інтэрнэт-праектаў. Саладуха з'яўляўся на публіцы ў касцюме матылька, садзіўся на шпагат… Авантуры не праходзяць бясследна. Заслужаны артыст Беларусі шмат гадоў жыве ў статусе народнага ўлюбёнца, яго песні ведаюць на памяць і ахвотна падпяваюць на канцэртах. І гэта не толькі каронная "Здравствуй, чужая, милая" - хоць гэты хіт стаў асаблівым для спевака. Да юбілею вырасціў нядрэнны музычны ўраджай. Выканавец у выдатнай сцэнічнай форме і сёння ў гасцях у праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" прэзентуе яшчэ адно дзецішча.