Аляксандру Малініну сёння споўнілася 60

16 ноября 2018

Юбілей сёння адзначае Аляксандр Малінін. Папулярнаму спеваку, кампазітару і педагогу - 60. Яго імя рэдка ўбачыш у свецкіх зводках, але на яго канцэртах заўсёды аншлагі. І ў наш час артыст не спявае пад фанаграму. Сапраўдную вядомасць Малінін атрымаў пасля перамогі на конкурсе "Юрмала-88". "Дарэмныя словы", "Паручнік Галіцын", "Белы конь", "Лэдзі Гамільтан", "Берагі". Спявак выканаў мноства хітоў і запісаў больш як 20 сольных альбомаў. Малінін любіць бываць у Беларусі, ён часты госць "Славянскага базару". А сёлета зняў кліп да песні "Аб каханні часам гавораць" у Мірскім замку.

З 60-годдзем народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.