Александрыя зноў збірае сяброў

5 июля 2018

"Александрыя збірае сяброў". На фестываль ужо ў гэтыя выхадныя з'едуцца госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Арганізатары рыхтуюць вялікі канцэрт. Апроч беларускіх артыстаў, плануецца выступленне Таісіі Павалій, Ціны Кароль, Сяргея Трафімава.

Галоўны музычна-тэатралізаваны паказ пад назвай "Малая радзіма" пройдзе вечарам 7 ліпеня. Па сюжэце гарадскі жыхар вернецца да сваіх вытокаў.