Александрыя зноў збірае сяброў

9 июля 2016

Міжнародны фэст у Шклоўскім раёне адкрываецца вялікім кірмашом з удзелам калектываў і рамеснікаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Праграма фэсту настолькі шырокая, што прэтэндуе на самую маштабную за ўсю гісторыю свята. Ахвочыя змогуць не толькі паспытаць юху, але і саткаць пояс, а таксама стварыць керамічны шэдэўр сваімі рукамі. Дапоўняць кірмаш выступленні беларускіх і замежных выканаўцаў.

Кульмінацыяй першага дня фэсту стане канцэрт зорак эстрады пад вялікае купальскае вогнішча, лазернае шоу і, вядома, феерверк. А уначы маладых людзей чакае дыскатэка пад музыку лепшых дыджэяў.