Аляксандр Ждановіч пакажа сёння сваю акцёрскую і рэжысёрскую працу

15 июня 2018

Монаспектакль ад чалавека, вядомага цэламу пакаленню. Знакаміты Маляваныч з "Калыханкі", ён жа вядучы майстар сцэны Рускага тэатра, Аляксандр Ждановіч сёння пакажа сваю акцёрскую і рэжысёрскую працу ў малой зале беларускай філармоніі. Монаспектакль "Маленькі прынц" - гісторыю паводле філасофскай прытчы - гледачы пачуюць у камерным выкананні. Літаральна з першых хвілін пастаноўкі гледачоў чакае інтэрактыў.

Аляксандр Ждановіч - мастацкі кіраўнік інклюзіўнага тэатра "Радасць" пры Свята-Елісавецінскім манастыры. Яго акцёры - выхаванцы дзіцячага інтэрната з асаблівасцямі псіхаматорнага развіцця.