Аляксандр Васільеў у Мінску прэзентуе свой монаспектакль “Загадка Како Шанэль”

14 апреля 2013

Сёння беларусы раскрыюць таямніцы жыцця легендарнай Како Шанэль. У якасці выкрывальніка  вядомы тэлевядучы, гісторык моды   Аляксандр Васільеў. Замест звычайнага майстар-класа па стылі ў Мінску маэстра прэзентуе свой монаспектакль “Загадка Како Шанэль”. Мінімальная колькасць білетаў яшчэ застаецца ў касах горада. Аповед будзе доўжыцца тры гадзіны. Сакрэты вытанчанага стылю, цытаты і афарызмы вялікай мадэмуазэль прагучаць ў інтэрпрэтацыі культавага Васільева.