Аляксандр Салаўёў прадставіць Беларусь на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні Віцебск

16 апреля 2013

Журы нацыянальнага адбору вырашыла, што студэнт Універсітэта культуры і мастацтваў мацнейшы за выкладчыка ВНУ Аляксандра Кавалёва. Нагадаем, гэтыя два кандыдаты былі адабраныя на першым праслухоўванні. А сёння суддзі вынеслі вердыкт - на сцэне віцебскага амфітэатра пад акампанемент Нацыянальнага канцэртнага аркестра праспявае яго саліст.


Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні Віцебск пройдзе з 11-га па 17-га ліпеня ў рамках Славянскага базару.