Аляксандр Рыбак зноў прадставіць Нарвегію на "Еўрабачанні"

11 марта 2018

Нарвежскі спявак, музыкант і скрыпач беларускага паходжання Аляксандр Рыбак зноў прадставіць Нарвегію на "Еўрабачанні". Спявак выйдзе на сцэну з аўтарскай кампазіцыяй "Вось як ты пішаш песню". Яна напісана ў стылі дыска і фанк 70-х. Тэкст выканаўца звязаны з верай у сябе і свае ідэі. На сцэне спявак паказвае нумар, у якім быццам іграе на віртуальных музычных інструментах. Аляксандр Рыбак ужо перамагаў на "Еўрабачанні" ў 2009 годзе. Нагадаем, Беларусь на конкурсе ў Лісабоне ў маі прадставіць выканаўца Alekseev.