Аляксандр Рыбак прыляцеў у Мінск падтрымаць Тэа

17 апреля 2014
Гэтым вечарам спявак - выхадзец беларускай сталіцы і трыумфатар Еўрабачання 2009 - праспявае на вечарынцы нашага дэлегата на прэстыжны музычны конкурс кантынента. Акрамя таго, раніцай Аляксандр Рыбак даў майстар-клас для студэнтаў Універсітэта культуры, а пасля сустрэўся з Міністрам культуры Барысам Святловым. Папулярны спявак і скрыпач заявіў, што сам плануе арганізаваць праект у Беларусі, і адзначыў, што музычная культура яго Радзімы актыўна развіваецца не толькі ў Мінску, але і малых гарадах нашай краіны. Гэта ён назіраў на Славянскім базары ў Віцебску і на сваіх канцэртах. Аляксандр Рыбак прапанаваў маштабны праект з маладзёжнымі аркестрамі. Артыст плануе аб'ехаць музычныя вучылішчы Беларусі, займацца з інструменталістамі-пачынальнікамі, а па выніках працы даваць справаздачны канцэрт.

І яшчэ адна сенсацыя. Аляксандр Рыбак напісаў песню спецыяльна для будучага беларускага нацыянальнага адбору на Еўрабачанне. Музыкант зараз - у пошуку выканаўцы гэтай кампазіцыі і гатовы аказваць яму падтрымку на конкурсе. Таксама сёлета спявак прыме ўдзел у Славянскім базары - не толькі як выканавец, але і як суддзя конкурсу маладых выканаўцаў.