Граф Грэмн і дон Базіліа: оперная зорка Аляксандр Рославец з Брэста выканаў вядучыя партыі на галоўнай акадэмічнай сцэне Беларусі. Яму пад сілу ўсё: востры рытм, вялікія інтэрвалы, нават адрывістыя фразы. Саліст моладзевай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі можа пахваліцца і ангажэментамі лепшых оперных пляцовак свету.
Падрабязна - Дар'я Тарасава.
Ён свой як ў Вялікім тэатры Расіі, так і Беларусі. Выхадзец з Брэста. У свае 30 Аляксандр Рославец выконвае вядучыя партыі ў шэдэўрах сусветнай оперы. Ангажэмент на радзіму атрымаў пасля перамогі ў Калядным оперным форуме.
Найскладанейшыя партыі дазваляе выконваць голас - Рославец спявае басам. Хаця ў юнацтве захапляўся рокам і джазам. Скончыўшы Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю Рымскага-Корсакава, быў запрошаны ў Вялікі тэатр Расіі. На прафесійнай сцэне дэбютаваў двума сезонамі раней у Міхайлаўскім тэатры Пецярбурга.
Невялікая распеўка, і вось Рославец у лірычнай оперы "Яўген Анегін" выконвае арыю князя Грэміна, аднаго з цэнтральных персанажаў спектакля. Дарэчы, гэта не першы выхад на нашу сцэну, некалькі сезонаў таму спяваў тут у "Іяланце".
Рослаўцу пад сілу і вакал дона Базіліа ў "Севільскім цырульніку" Расіні. Партыя з вострым рытмам, вялікімі інтэрваламі і адрывістымі фразамі. На спеўку з мінскімі калегамі вакалісту спатрэбілася ўсяго некалькі гадзін. Такую ж ролю выконвае ў Вялікім тэатры Расіі.
Кароль Рэнэ, Алека, Мефістофель - у рэпертуары Рослаўца вядучыя оперныя партыі. Вакаліст запатрабаваны за мяжой, напрыклад, быў з гастролямі ў Канадзе. Даваў спектаклі ў Гамбургу. Графік опернага выканаўцы распланаваны на два гады наперад.













