Пра беларускае каханне ў мелодыцы брытанскага поп-року. "Пясняры" рыхтуюць да запуску ў інтэрнэт-прасторы новы альбом. Зараз штодня ў студыі пішуць жывыя аранжыроўкі. У трэк-ліст увойдуць 12 песень. Аўтарства за ўдзельнікамі калектыву. Мелодыю найгравалі і напявалі на дыктафон вясной, калі "Пясняры" былі вымушаны пайсці на каранцін. Новая музыка з'явіцца і на вершы знакамітай паэткі Яўгеніі Янішчыц і аўтара Алега Жукава.
У альбоме прэзентуюць і нявыдадзеную мелодыю народнага артыста СССР Ігара Лучанка. Аўтарскія правы на публікацыю песні даў сын кампазітара. Частка прэм'ер прагучыць на канцэртах з удзелам "Пясняроў" яшчэ да снежня.
Альбом "Пясняроў" выйдзе ў снежні
18 октября 2020













