Акварэльны жывапіс "Дрэвы і вобразы" ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

24 марта 2020
"Дрэвы і вобразы" - тэма нашай прыроды у амаль  50 творах прапанавана ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Фармат праекта адкрыты, у акварэльным жывапісе няма   жанравых межаў, вольная кампазіцыя і  лірычная абстракцыя, бо водная   фарба не вытрымлівае  прымусовых ліній. Таму  аўтары экспазіцыі  прапануюць   вобразныя асацыяцыі, вельмі падобныя на дрэвы.

Тут размясціліся работы  акварэлістаў розных пакаленняў і рангаў: як прафесіяналы, так і творчая моладзь з мастацкіх ВНУ, а таксама  аматары. З акварэльнымі дрэвамі можна пазнаёміцца да  30 сакавіка.