Акварэлі ў дар гістарычнаму музею

21 июля 2018

Карціны з нацыянальным каларытам вярнуліся на радзіму. Ізраільская мастачка з беларускімі каранямі Любоў Мінковіч перадала ў дар свае палотны гістарычнаму музею нашай краіны. Тут напярэдадні адкрыўся персанальны вернісаж мастачкі, якая з'яўляецца пастаянным экспанентам міжнародных праектаў ЗША, Італіі, Германіі, Аўстраліі і Ізраіля. Больш за 40 акварэляў папоўнілі дзяржаўныя фонды.

На работах - родныя для майстра мясціны: Траецкае прадмесце, Стары Мінск, Мірскі замак. У серыі "Сны маёй радзімы" аўтар звярнулася і да тэмы ўборкі лёну, які лічыцца беларускім нацыянальным брэндам.