Акцыю за ўзмацненне кантролю над зброяй у ЗША падтрымліваюць знакамітасці

21 февраля 2018

Сярод іх рэжысёр Сцівен Спілберг, тэлевядучая Опра Уінфры і муж і жонка Клуні. Кожны накіраваў паўмільёна долараў ахвяравання на правядзенне такой акцыі. Нагадаем, тыдзень таму пасля стральбы ў школе Паркленда загінулі 17 чалавек. Паводле звестак апошняга апытання, больш за 67 % амерыканцаў хочуць, каб у ЗША забаранілі штурмавыя вінтоўкі, якія часта выкарыстоўваюць пры масавых расправах.