Акцёр Ігар Ліванаў сёння ў Актуальным інтэрв'ю

13 августа 2014
Ён амаль беларус: на пляцоўках Беларусьфільма зняўся ў дзясятках ваенных дэтэктываў і баевікоў, а ў апошнім - містычным серыяле Вангелія - увасобіў вобраз ворага чалавецтва Адольфа Гітлера. У Беларусь кожнае лета Ігара Ліванава прыводзяць і адпускныя дарогі. Разам з сям'ёй ён едзе ў Лоеў, на Гомельшчыну, адкуль родам жонка і дзе з пірагамі яго сустракае цешча. Ліванаў - прадстаўнік знакамітай акцёрскай дынастыі: яго дзядзька - савецкі Шэрлак Холмс.

На экране - заўсёды барацьбіт за праўду і абаронца. І ў асабістым жыцці выпрабаваў нямала трагедый. Што думае пра жыццё і пра кіно заслужаны артыст Расіі Ігар Ліванаў? Глядзіце Актуальнае інтэрв'ю сёння ўвечар!