Акадэмічнаму ансамблю песні і танца Узброеных Сіл - 80

9 января 2019

Сярод лаўрэатаў спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі юбіляры. Акадэмічнаму ансамблю песні і танца Узброеных Сіл - 80!

Пачалі служыць творча яшчэ ў 1938-ым, у гады вайны далі сотні канцэртаў у тыле і на перадавой. Менавіта ў гэтым калектыве раскрылі свой патэнцыял пясняр Уладзімір Мулявін, спявак Руслан Аляхно і акцёр аперэты Юрый Ведзянееў. Сёння ансамбль - гэта балет, хор, аркестр і дзіцячая вакальная студыя. Усяго больш за 80 адораных салдат з музычнай адукацыяй.

Калектыў збірае аншлагі і за мяжой, і на радзіме. З праектам "Айчыне служым" артысты наведалі 12 гарадоў і сабралі больш як 7 тысяч гледачоў.