Афрыканскія танцы, старажытныя матывы, таямнічы Усход

28 марта 2015

Усё гэта палітра барабаннай музыкі. Атрымліваць з удараў мелодыю вучаць у этнічнай школе. Адзінай у Мінску. Пакуль там іграюць на двух барабанах - дарбука і джэмбэ. Першы інструмент арабскі, другі – афрыканскі. Сёлета мінчан знаёміць будуць і з гучаннем японскіх барабанаў тайка.

Аляксандра Драгун адной з першых ацаніла яго гучанне. Старажытныя матывы і мелодыі таямнічага Усходу Таццяна Анішчанка пачала вывучаць месяц таму. Тады і зрабіла першыя стукі на барабане дарбука. Гучанне арабскага інструмента добра знаёмае дзяўчыне. Два гады займалася танцамі жывата. Цяпер акампануе.

Выстройваць з удараў мелодыю вучаць у адзінай у сталіцы этнічнай школе. Каб асвоіць нотную навуку барабана дарбука, неабходна ведаць усяго тры абазначэнні - тэ, ка і дум.

Дарбука – старажытны інструмент. Упершыню гукі такога барабана пачулі ў 5-ым стагоддзі да нашай эры. Глыбокі нізкі гук ствараецца за кошт адкрытага дна інструмента – акустычнай варонкі. Па такім жа прынцыпе атрымліваюцца мелодыі з афрыканскага барабана джэмбэ.

Па форме джэмбэ нагадвае кубак з нацягнутай скурай казы. Продкі верылі, што гукі гэтага барабана лечаць. Дарэчы, і сёння афрыканскія мелодыі выкарыстоўваюць у тэрапеўтычных мэтах. Cпецыфічная музыка знімае эмацыянальнае напружанне.

Нотнай граматы са скрыпічным ці басовым ключом у гэтага інструмента няма, а таму нават за першы ўрок можна паўтарыць простую афрыканскую мелодыю.

Перш чым навучыцца іграць на барабане джэмбэ, трэба асвоіць тры асноўныя гукі – гэта бас, тон і слэп.

Раней на барабанах ігралі ў храмах, цяпер барабанную музыку можна пачуць пад адкрытым небам - як сольна, так і ў ансамблі.

Сёлета ў школе пачнуць спасцігаць і гучанне японскіх барабанаў тайка.