Група NaviBand прадставіць Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017"

21 января 2017

У Белтэлерадыёкампаніі завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Пераможцам нацыянальнага адбору і, адпаведна, афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў гурт  NAVIBAND, які набраў найбольшую колькасць балаў.

Імя пераможца было аб’яўлена ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме оnline таксама вялі сайт медыяхолдынга tvr.by і радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM".

Пераможца атрымаў стылізаванае еўравізійнае сэрца.