IVAN прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2016"

22 января 2016

Беларускія тэлегледачы выбралі афіцыйнага прадстаўніка на "Еўрабачанне-2016"

У Белтэлерадыёкампаніі завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016". Па выніках галасавання гледачоў пераможцам нацыянальнага адбору і адпаведна афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на Міжнародным конкурсе стаў IVAN.

Імя шчасліўчыка было аб'яўлена ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме оnline таксама вялі сайт медыяхолдынга tvr.by і Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза - eurovision.tv і радыёстанцыя "Радыус FM".

Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначалі выключна гледачы пасродкам тэлефоннага і СМС-галасавання.