ALEKSEEV прадставіць Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018"

17 февраля 2018

У Белтэлерадыёкампаніі завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Пераможцам нацыянальнага адбору і, адпаведна, афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў ALEKSEEV, які набраў найбольшую колькасць балаў.

Імя пераможца было аб’яўлена ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме оnline таксама вялі сайт медыяхолдынга tvr.by і радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM".

Пераможца атрымаў стылізаванае еўравізійнае сэрца, вырабленае па заказе Белтэлерадыёкампаніі шклозаводам "Нёман". Прызы і падарункі пераможцу і фіналістам уручылі і іншыя спонсары праекта.

Усяго ў фінале нацыянальнага адбору прымалі ўдзел 10 канкурсантаў: 1. Adagio; 2. ALEKSEEV; 3. Shuma; 4. Napoli; 5. Анастасія Малашкевіч; 6. Гюнеш; 7. Радыёхваля; 8. Alen Hit; 9. Lexy Weaver; 10. Кірыл Гуд.