Нам песня будаваць і жыць дапамагае! "Мы зможам усё!" - музычную прэм'еру пад такой назвай прэзентавалі спецыяльна да знакавай падзеі.
Культура
Кульмінацыя першага дня УНС перамяшчаецца ў Палац спорту. Майстры мастацтваў Беларусі дадуць гала-канцэрт. Каштоўнасці нацыі праз шлягеры і хіты сучаснікаў.
Адна выстава - 14 майстроў і перапляценне самабытных рамёстваў са скарбонкі народнай творчасці. Культурную спадчыну сваёй малой радзімы прэзентуюць майстры з Салігорска.
156 дакументальных фільмаў у памяць аб генацыдзе савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны зняў тандэм моладзі Беларусі і Расіі.
Новая экспазіцыя адкрылася ў выставачнай прасторы Нацыянальнага мастацкага музея. Выстава прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Васіля Шаранговіча.
Бессань сёння афіцыйна ў раскладзе беларускіх сховішчаў кніжнай спадчыны. Бібліяноч - нагода не спаць да апошняга чытача
Танец пэндзля на паперы, дзе кожная рыска адлюстроўвае стан душы. Прыадкрыць сакрэты кітайскага жывапісу запрашае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Музыка, вершы, мора кветак і ўсмешак - у Мінску прайшоў творчы вечар беларускай паэтэсы Алены Харавец! Аўтар пяці вершаваных зборнікаў, паэт-меладыст, чые радкі ляглі ў аснову шматлікіх папулярных песень, сабрала сяброў і прыхільнікаў таленту на юбілей.
Кніга "Дзяўчынка з Беларусі" ўвайшла ў топ-15, рэкамендаваны да чытання ў Бразіліі. Пра гэта паведамляе беларускае Міністэрства замежных спраў.
Культурна-асветніцкая акцыя "Бібліяноч" пройдзе ў Беларусі 19 красавіка. Гэтая літаратурная падзея з года ў год збірае вялікую колькасць кнігалюбаў.
Cімфанічны "Майкл Джэксан“ ад капэлы "Санорус”. Заслужаны калектыў МІнскай вобласці даў прэм’еру на сцэне канцэртнай залы “Мінск”.
Слуцк адзначае 100-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых сваіх землякоў - мастака і педагога Уладзіміра Садзіна.
Вясна - час, калі мода ажывае. А малады дызайнер Мікіта Захарчук - калі хочаце - беларускі Карл Лагерфельд - на бляску і з маленькай жоўтай торбай.
Практычныя рашэнні сёння асабліва ў трэндзе. Вось і свет высокай моды, здаецца, паварочваецца тварам да мадэляў не з глянцавых часопісаў, а з суседняга двара.
Вязынка збірае сяброў. Абрадавае свята "Веснавы фэст" стала месцам прыцягнення для аматараў народных традыцый. Кожны год філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы запрашае гасцей гукаць вясну.
У Беларусі працягваецца праца са зваротамі грамадзян. Сенатары актыўна дапамагаюць людзям вырашаць праблемы. У Савет Рэспублікі звярнулася юная драматург Ксенія Шталянкова.
Фільм пра партызана нумар адзін Бацьку Міная. Старт здымак запланаваны на жнівень 2024 года. Ініцыятарам стварэння новай ваеннай стужкі стаў народны артыст Расіі Ігар Вугольнікаў.
Аб музычных традыцыях не толькі ў тэорыі, але і на практыцы. У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць штомесячны цыкл лекцый-канцэртаў.
Маштабны апгрэйд на карысць наведвальнікаў. Рэканструкцыя ў Клецкім раённым цэнтры культуры. Абнавілі сам будынак, набылі тэхніку для правядзення культурных мерапрыемстваў, больш камфортнай стала зала для гледачоў на 447 месцаў.
"Чорная панна Нясвіжа" будзе суправаджаць экскурсіі ў палацы Радзівілаў у першыя выхадныя красавiка, а "Сваты" 6 красавiка пераедуць на сцэну Маладзёжнага тэатра эстрады.
Яны ствараюць прыгажосць сваімі рукамі і пацвярджаюць ісціну: мастацтву і творчай самарэалізацыі няма межаў. Удзельніцы аматарскага клуба "Натхненне", створанага 10 гадоў таму пры Дзяржынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме, жанчыны залатога ўзросту, якія на пенсіі раскрылі ў сабе мноства талентаў.
У Маскве разважанні аб агульных каштоўнасцях Саюзнай дзяржавы адлюстраваныя на палотнах беларускіх і расійскіх мастакоў
У Палацы Рэспублікі 29 сакавіка прагучалі саўндтрэкі "Чароўныя мелодыі: ад Саюзмультфільма да Дыснея" ў выкананні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова.
Гуслі, дудкі, колавая і клавішная ліры - у руках беларускага майстра ажываюць старажытныя драўляныя інструменты. Толькі гэта не гістарычныя артэфакты, а копіі, зробленыя па аналогіі з арыгіналамі.