Да 90-годдзя мастака кіно і тэлебачання, графіка і жывапісца Міхася Карпука. Сталічныя галерэі арганізуюць юбілейныя выставы, прысвечаныя шматбаковаму таленту майстра.
Культура
Сёлета Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначае 75-годдзе. Юбілейныя мерапрыемствы запланаваны на восень, а зараз пачынаюцца прыёмныя экзамены.
Белтэлерадыёкампанія прымае заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы дзіцячага "Еўрабачання". Арганізатары чакаюць песні да 15 жніўня ў выкананні калектываў і салістаў ад 9 да 14 гадоў.
Дом з гісторыяй аднаўляе беларуская сям'я. Старажытная сядзіба роду Дуніных-Раецкіх - помнік архітэктуры XIX стагоддзя. У савецкі час у маёнтку размясцілі паліклініку.
Фотаграфіка Маргарыты Трэнінай у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Персанальная выстава беларускага фатографа аб'яднала працы, выкананыя ў аўтарскай тэхніцы размалёўвання бромасярэбраных фатаграфій, на паперы і тканіне.
"Трыенале сучаснага мастацтва" працягвае прымаць дасведчаную публіку і застаецца пад прыцэлам арт-экспертаў. Зараз у Палацы мастацтваў, дзе экспануюцца работы намінантаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, актыўна галасуе журы.
Юбілей сёння адзначае народны артыст Беларусі. Рыгору Белацаркоўскаму - 75. Больш за 50 гадоў акцёр аддаў тэатральнай сцэне і сыграў звыш 100 роляў у спектаклях, у тым ліку па творах Мальера, Шэкспіра, Брэхта, Булгакава.
У Мсціславе пачалі адраджаць нацыянальны набытак сапраўднай культурнай жамчужыны - езуіцкага касцёла Святога Міхаіла Архангела.
Арган з'явіўся ў касцёле, дзе хрысцілі Янку Купалу. Апошні раз гукі музычнага інструмента ў храме гучалі 60 гадоў таму, перад закрыццём касцёла Святой Тройцы ў Радашковічах.
Інтэрактыўны летапіс бітваў на Беларусі ў 12 крыжах і сотнях народных артэфактаў. Да адкрыцця рыхтуецца Музей памяці ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых.
Сваёй малой хай і творчай радзімай Віцебск сур'ёзна лічаць шматлікія папулярныя артысты. Не толькі беларускія. І тут трэба сказаць дзякуй міжнароднаму фестывалю "Славянскі базар".
У Нацыянальным гістарычным музеі правялі арт-інвентарызацыю нашай спадчыны. Размова ідзе аб праекце "Спадчына Беларусі".
Асноўныя напрамкі – хіп-хоп, вог, джаз-фанк і кантэмп. У гэтым годзе моладзевы перформанс праходзіў у анлайн-фармаце. Танцавальныя калектывы з Украіны, Эстоніі, Расіі і Беларусі высылалі свае лепшыя выступленні па электроннай пошце.
Нечаканы і прыемны постскрыптум XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Удзельнікі канцэрта майстроў Украіны настолькі былі кранутыя цёплым прыёмам віцебскай публікі, што вырашылі зрабіць гораду падарунак.
Выхадныя - у парку! Падчас прагулкі можна наведаць дзве новыя выставы ў музеі "Лошыцкая сядзіба". У Палацы мастацтва - "Трыенале сучаснага мастацтва", а ў галерэі "Універсітэт культуры" - "Мастацтва без межаў".
Расціслаў Крымер і яго аркестр намінаваныя на прэстыжную еўрапейскую прэмію ў галіне класічнай музыкі Opus Klassik адразу ў трох намінацыях.
Ён аформіў больш за 200 кніг айчынных і замежных аўтараў. Найбуйнейшы майстар кніжнай ілюстрацыі і адзін з заснавальнікаў школы сучаснай беларускай графікі.
Майстар сілуэта ў розных матэрыялах – бронзе, дрэве, камяні. Скульптуры Дзмітрыя Аганава ўпрыгожваюць вуліцы беларускіх гарадоў.
Пейзажныя работы і сакральныя творы. Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае на новую экспазіцыю жывапісных работ "Магніфікат".
Сёння ўвечар адбудзецца адкрыццё выставы "Спадчына Беларусі". У сценах Нацыянальнага гістарычнага музея аўтары Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч падвядуць вынікі свайго праекта, які з 2001 года распавядае міжнароднай публіцы пра наш набытак.
"А ў нас у двары..." Фотавыстава пад адкрытым небам пачала працаваць у Лошыцкім парку каля флігеля. Напрыканцы XIX - пачатку XX стагоддзяў тут жыў кіраўнік Лошыцкай сядзібы.
У горадзе загадзя пачынаюцца рэстаўрацыйныя работы: пасля рамонту адкрыўся абноўлены загс, насупраць - у парку Кахання - усталявалі новыя архітэктурныя формы, месцамі мадэрнізаванае вулічнае асвятленне.
Выратаваць астаткі сцен, якія захаваліся да нашых дзён. Працягваюцца аднаўленчыя працы ў Крэўскім замку. Сродкі на яго рэканструкцыю вылучылі з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва.
Чым здзівяць намінанты Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва? Сёння ў Мінску адкрыецца трыенале сучаснага мастацтва.













