Тэму малой радзімы раскрывае і Нацыянальны мастацкі музей. Тут упершыню выставілі калекцыю дзіўных краявідаў. Беларускія гарады, вёскі, помнікі архітэктуры - гэта работыы айчынных майстроў з фондаў музея.
Культура
Нацыянальны мастацкі музей запрашае на музычную экскурсію. Там праходзіць мемарыяльная выстава да 90-годдзя народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Арлена Кашкурэвіча.
Менш чым два тыдні застаецца да Дня беларускага пісьменства. Сёлета яго прымаюць магілёўскія Бялынічы. За чатыры месяцы горад літаральна перабудавалі зноў.
Штофы, глякі і скарбонкі. У Мінскай вобласці актыўна аднаўляецца ганчарнае рамяство. Каб зрабіць просты гліняны гаршчок, неабходна вучыцца больш за год.
Новыя абразы сёлета набыў кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі - храм з вялікай гісторыяй. Заснаваны амаль пяць стагоддзяў таму на сваім вяку пабачыў і кальвіністаў, і рэфарматараў часоў Сымона Буднага, і ўніяцтва.
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" сёлета пройдзе з 6 па 13 лістапада. З фарматам кінафоруму арганізатары пакуль вызначаюцца.
Яе не стала на 90-м годзе жыцця. Прыма Вялікага тэатра канца 50-х - пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя выконвала галоўныя партыі ў легендарных пастаноўках: "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня", "Рамэа і Джульета" і іншыя.
Не яблыку разладу - духоўны пасыл Яблычнага Спасу, гэты дэвіз падхапілі ўдзельнікі і арганізатары дабрачыннага мастацкага пленэра "Заслаўскі Спас".
Пошук формы ў жывапісе, графіцы і кераміцы. Персанальны вернісаж Наталлі Максімавай прайшоў у галерэі "Універсітэт культуры".
Сёння 85 гадоў з дня нараджэння народнага артыста СССР Алега Табакова. У памяць пра вядомага акцёра, рэжысёра і педагога тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір.
Рэстаўрацыя ўнікальнага помніка архітэктуры XI стагоддзя. У Старым замку ў Гродне завяршыўся важны этап рэканструкцыі: умацаваны схіл замкавай гары, цалкам адрамантаваны ўязныя вароты, з нуля пабудаваны частка паўднёвай сцяны, сярэдняя вежа і гаспадарчыя пабудовы ў двары.
Нядзеля з Вялікім тэатрам. Тэлеканал "Беларусь 3" сёння пакажа пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.
Ужо зараз там філіял свячной мануфактуры. Гэта адна з найбуйнейшых вытворчасцяў у раёне, якая прыносіць немалы прыбытак за кошт паспяховага экспарту.
Менш як суткі да заканчэння прыёму заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2020". Арганізатар праекта - Белтэлерадыёкампанія - чакае кампазіцыі і ўсе неабходныя матэрыялы сёння (15 жніўня) да 23 гадзін 59 хвілін па мінскім часе.
Да дня нараджэння П'ера Рышара "Беларусь 3" прапануе рэжысёрскую працу легендарнага француза. Сёння ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала камедыя "Рассеяны", у якой акцёр сыграў галоўную ролю.
Рыцарскія даспехі сярэдневяковай рэканструкцыі - у гістарычным музеі, а ў музеі Янкі Купалы - ілюстрацыі Шаранговіча, якія да гэтага не былі выданыя.
Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2020". Заўтра, 15 жніўня, ап
На конкурс паступіла больш за 80 заявак. Усяго 7 намінацый. Журы вызначыла лепшых у прозе, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыцы, крытыцы і літаратуразнаўстве.
Сёлета фестываль этнакультурных традыцый пройдзе ў новым фармаце - эканамічны форум і семінар тураператараў. У праграме таксама - канцэрты, майстар-класы рамеснікаў і традыцыйныя спаборніцтвы рыбаловаў.
Рэканструкцыя ў Гістарычным музеі Беларусі. І размова не пра абнаўленне зал, а аб новым праекце. Разгледзець даспехі рыцараў, даведацца тонкасці кавальскай справы і вярнуцца на некалькі стагоддзяў таму можна будзе ўжо сёння вечарам.
Ажыццявіць падарожжа ў часе. Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны арганізаваў экскурсіі ў памяшканні, дзе абмежаваны доступ нават для навуковых супрацоўнікаў.
"Гістарычная рэканструкцыя. Дакраніся да мінулага". Стылізаваная кавальская майстэрня размясцілася ў Гістарычным музеі. Выставачны праект з'яўляецца своеасаблівым бекстэйджам рэканструкцыі і дазваляе дэталёва разгледзець рыцарскія даспехі і зброю, а таксама азнаёміцца з працэсам кавальства.
Некалькі дзён застаецца да завяршэння прыёму заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2020". Арганізатар праекта - Белтэлерадыёкампанія - чакае кампазіцыі і ўсе неабходныя матэрыялы да 15 жніўня.
"Курган", "Адвечная песня", "Бандароўна" не ў словах, а ў графіцы. "Водгукі песень" Янкі Купалы ў гравюрах народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча на экспазіцыі ў Літаратурным музеі пясняра.













