9 дзён засталося да першага паўфіналу Еўрабачання

6 мая 2013

Беларуская дэлегацыя стала адной з самых першых, хто прыехаў у Мальмё. А адпаведна, раней пачаліся і рэпетыцыі.

Над чым зараз працуюць нашы артысты, мы даведаемся ў прамым эфіры. На сувязь са студыяй з Мальмё выходзіць Яўген Перлін


Дзень пачаўся з трэніроўкі ў спартзале. Гэта было адной з галоўных умоў пры выбары атэля. Дарэчы, Алёна сочыць за сваёй фігурай. Напярэдадні яна раздавала велікодны куліч, тут таксама адзначалі Вялікдзень. І пакаштавала невялікі кавалачак. Літаральна праз некалькі гадзін Алёна Ланская адправіцца да візажыста. Зараз трэба зрабіць дзённы мейкап для інтэрв'ю, якое беларуская ўдзельніца дасць для мясцовай прэсы. А ў гэты час яе стылісты адправяцца на шопінг для бэк-вакалістак. Як прызналіся, будуць шукаць аксесуары. Ужо ў 15 гадзін Алёна з іншымі артыстамі адправіцца на рэпетыцыю. Пакуль пляцоўку падшукваюць, але трэніравацца будуць не ў атэлі.

Тым часам кіраўнікі дэлегацыі абмяркуюць са шведамі дэталі беларускай вечарынкі, якая пройдзе 11 мая. І ўжо вечарам усе вакалісты прыйдуць на вячэрні агляд да фаніятра. У дэлегацыі ёсць урач, які сочыць за галасамі спевакоў.

А мы будзем сачыць за галоўнымі падзеямі тут, у Мальмё.