95 заявак паступіла для ўдзелу ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне"

3 января 2018

Ужо 95 заявак паступіла ў адрас Белтэлерадыёкампаніі для ўдзелу ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне".

Пры гэтым прадставіць нашу краіну жадаюць не толькі выканаўцы з Беларусі, але і Расіі і Украіны. Сярод прэтэндэнтаў удзельнікі мінулых нацыянальных адбораў - Жанет, Гюнеш, Юзары, Аляксееў і іншыя. Тыя, чые заяўкі аформлены ў адпаведнасці з палажэннем праекта, будуць дапушчаныя да праслухоўвання. Яно пройдзе 11 студзеня ў 12 гадзін на Макаёнка, 9. Па яго выніках журы выбера не больш за 15 фіналістаў. Назіраць за тым, што будзе адбываецца, можна анлайн. Сайт медыяхолдынга tvr.by традыцыйна будзе весці прамую трансляцыю праслухоўвання. Імя пераможца вызначаць па выніках тэлевізійнага гала-канцэрта, які адбудзецца не пазней за 1 сакавіка. Трыумфатара вызначаць журы і гледачы. Пераможца нацыянальнага адбору атрымае права прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2018" у маі ў Лісабоне.