95-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа

8 февраля 2016

Яго знакамітая "Палеская хроніка" была і ёсць у абавязковай школьнай праграме. За гэты твор празаік атрымаў вышэйшую прэмію Саюза - Ленінскую. "Людзі на балоце" - неаднаразова ставілі ў тэатрах, на яе аснове здымалі фільмы, якія і сёння глядзіць маладое пакаленне. Мала хто ведае, але была і тэлевізійная пастаноўка. Мы адшукалі рэдкія кадры ў нашым архіве. Такім чынам, да юбілею Беларускага тэлебачання і народнага пісьменніка - эксклюзіў "Панарамы" ўжо зараз.

Расказвае Алена Борматава.

Першая тэатральная пастаноўка мележаўскіх "Людзей на балоце" адбылася роўна 50 гадоў таму. Спектакль Эрына ў рэпертуарнай афішы Купалаўскага тэатра пратрымаўся без малога 20 сезонаў. Чарговай пастаноўкі "Палескай хронікі" тут чакалі амаль тры дзесяцігоддзі. І ў новай версіі "Людзей на балоце" задзейнічаны акцёры, якія ўдзельнічалі ў першай пастаноўцы 60-х.

Народны Саюза - Генадзь Аўсяннікаў - удзельнічаў у кожнай пастаноўцы і экранізацыі "Людзей на балоце", уключаючы першую - радыйную версію. Таму з матэрыялам знаёмы не адно дзесяцігоддзе. Сучасная пастаноўка "Людзей на балоце" акцэнт робіць не на перадзел зямлі, а на каханне галоўных герояў.

Уся акцёрская кар'ера народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука звязаная з «Палескай хронікай» Мележа. Ён і сёння на сцэне. Чарнушка - бацька Ганны.

Роля, якая прынесла Гарбуку Дзяржпрэмію СССР. Яе атрымаў за фільм Турава, які ў 80-ых здымалі па заказе Дзяржтэлерадыё БССР.

Але была і першая, тэлевізійная, пастаноўка. 1965 год. Рэдкія кадры. Гарбук – Васіль. Падчас работы над першай тэлевізійнай версіяй “Людзей на балоце” пазнаёміўся і з Мележам.

За ролю Васіля ў 60-х Генадзь Гарбук атрымаў Дзяржпрэмію БССР. Медаль за нумарам 007. Наш Джэймс Бонд. Дарэчы, акцёр сам не ведаў, што тэлеспектакль захаваўся. Ігралі ў прамым эфіры. Праз 20 гадоў Гарбуку давядзецца сыграць Чарнушку.

У гэтай ролі і сёння выходзіць на сцэну. У 80-х Тураў зацвярджае акцёра адразу. У фільме з'яўляецца і маладая актрыса Мархель, прычым у двух іпастасях: як выканаўца ролі Дамеціхі і як спявачка.

Тураўскія «Людзі на балоце» атрымалі прыз за лепшы акцёрскі склад на кінафестывалі ў Карлавых Варах. А ў Саюзе яго не дазвалялі глядзець дзецям да 16-ці.