92 вакалісты - у другім туры конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

7 апреля 2020
92 вакалісты ва ўзросце ад 10 гадоў да 21-го прайшлі ў другі тур радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Спісы выканаўцаў у намінацыі "Эстрадны вакал. Сола" размясцілі сёння на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Большасць удзельнікаў праспяваюць у малодшай катэгорыі - ад 10 да 12 гадоў. 

Леанід Захлеўны ўзначаліць журы радыёконкурсу 

Зараз на працягу тыдня экспертная група сфарміруе топ удзельнікаў у намінацыях "Спадчына" і "Інструментальная музыка". Праслухоўванне ўзначальвае народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Захлеўны. Усяго на электроннай скрыні радыёстанцыі - больш як 380 анкет, фактычна столькі ж было і летась.
 

Пачуць галасы "Маладых талентаў" можна па нядзелях у 9 раніцы 

Упершыню другі тур пройдзе не ў студыі Дома радыё, а дыстанцыйна. Той, хто прайшоў этап, павінен адправіць канцэртнае відэавыкананне адной з прапанаваных песень. Фінал пакуль плануецца без змяненняў. З 20 па 24 красавіка фіналісты праспяваюць на Чырвонай, 4 у індывідуальным парадку. Пачуць галасы "Маладых талентаў" можна па нядзелях у 9 раніцы. У аднайменнай праграме - свежыя навіны аб конкурсе і вынікі тураў.