85-ы тэатральны сезон у Вялікім адкрыецца новай рэдакцыяй оперы "Травіята"

22 августа 2017

Прэм'еры ў Вялікім... 85-й юбілейны тэатральны сезон адкрыецца новай рэдакцыяй оперы "Травіята" латвійскага рэжысёра Андрэйса Жагарса. А ў пачатку кастрычніка адбудзецца прэм'ера балета "Карсар". Для пастаноўкі прыгодніцкай танцавальнай гісторыі ў Мінск прыехаў балетмайстар Марыінскага тэатра Санкт-Пецярбурга Вячаслаў Хамякоў. Зараз развучваць танцавальныя па пачала ўся танцавальная трупа Вялікага тэатра Беларусі.

Вячаслаў Хамякоў, балетмайстар-пастаноўшчык, балетмайстар-рэпетытар Марыінскага тэатра (Расія): "Беларусь - радзіма маіх продкаў. Мой бацька і мой дзед адсюль. Я нават збіраюся ў наступныя выхадныя паехаць у вёску, каб наведаць зямлю сваіх продкаў. Таму для мяне вельмі прыемна тут працаваць, у першую чаргу, вядома, з-за таго, пра што я зараз сказаў. Але наогул трупа вельмі прафесійная, і працаваць з такімі прафесіяналамі для мяне вялікае задавальненне, таму што мне ёсць з чым параўноўваць, паездзіўшы па розных краінах".

Балет "Карсар" стане адной з маштабных рэпертуарных пастановак Вялікага тэатра. Зараз створана каля 250-ці эскізаў касцюмааў і 2-х соцень прадметаў бутафорыі. Плануецца, што на сцэне размесціцца сапраўдны карабель. Ну, а ўвасабляць маляўнічую гісторыю будзе больш чым палова ўсёй трупы тэатра.