85 гадоў спаўняецца сёння народнаму артысту Расіі і СССР, выбітнаму акцёру і рэжысёру Юрыю Саломіну. Першая яго буйная работа на сцэне маскоўскага акадэмічнага Малога тэатра - роля Хлестакова ў камедыі "Рэвізор". У 1988 годзе калектыў тэатра абраў Саломіна кіраўніком. На яго рахунку каля сотні кінастужак. Усенародна вядомым акцёр стаў вясной 1970 года. Тады адбылася прэм'ера шматсерыйнага тэлевізійнага фільма "Ад'ютант яго правасхадзіцельства". У гэтай стужцы Саломін іграў ролю Паўла Кальцова.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Юрыя Саломіна з 85-годдзем і пажадаў яму доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.
85 гадоў спаўняецца сёння акцёру і рэжысёру Юрыю Саломіну
18 июня 2020













