80-гадовы юбілей адзначае кампазітар Андрэй Мдывані

1 октября 2017

Сёння, у Міжнародны дзень музыкі, 80-гадовы юбілей адзначае кампазітар Андрэй Мдывані. Стваральнік нацыянальных гістарычных палотнаў, ён пры жыцці прызнаны класікам. З юбілеем народнага артыста Беларусі павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што работы Мдывані адрозніваюцца асаблівай глыбінёй і шчырасцю, уражваюць, захапляюць гледачоў і назаўжды застаюцца ў іх сэрцах.

Расказвае Наталля Бардзілоўская (відэа).