7 сакавіка стане вядомы прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2019"

5 марта 2019

У гэтыя хвіліны ў Белтэлерадыёкампаніі вядзецца падрыхтоўка да фіналу нацыянальнага адбору на конкурс. Зараз у студыі "600 метраў", адкуль і будзе весціся прамая трансляцыя шоу, завяршаецца мантаж сцэны.

Гэтым разам пляцоўка зойме практычна ўвесь тэлепавільён. Упершыню ў гісторыі праекта будуць усталяваны подыумы. Гэта дазволіць канкурсантам узаемадзейнічаць з танцпляцоўкай. Літаральна гадзіну таму на сцэну ўпершыню падняліся канкурсанты. Ужо заўтра ў іх раскладзе першая рэпетыцыя. Яна пройдзе ў касцюмах, але без эфірнага грыму. Удзельнікі атрымаюць магчымасць адкарэктаваць гук, святло, графічнае афармленне і раскадроўку нумара. Прамую трансляцыю нацыянальнага адбору па традыцыі будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт медыяхолдынга - tvr.by.