75-гадовы юбілей у народнай артысткі Наталлі Гайды

1 мая 2014
Сёння свой 75-гадовы юбілей адзначае Наталля Гайда, вядомая артыстка оперы і аперэты, народная артыстка Беларусі, уладальніца вышэйшай узнагароды грамадскага аб'яднання Саюза тэатральных дзеячаў Крыштальная Паўлінка. Наталля Гайда сыграла сто роляў. Больш за трыццаць пяць гадоў яна прысвяціла сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, і ўсе гэтыя гады Наталля Віктараўна захапляе гледачоў сваім цудоўным голасам, непаўторнай прывабнасцю і артыстызмам. Увесь год у яе родным музычным тэатры будуць праходзіць творчыя вечары, бенефіс і традыцыйны фестываль Наталля Гайда запрашае, на які з'язджаюцца артысты з Екацерынбурга, Санкт-Пецярбурга, Алма-Аты. Найбліжэйшы юбілейны вечар 4 мая. З юбілеем Наталлю Гайду павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.