75 гадоў спаўняецца народнаму артысту Эдуарду Ханку

18 апреля 2015

Выхадзец Казахстана кампазітар з дыпломам маскоўскай кансерваторыі і аўтар самых папулярных савецкіх шлягераў, выкананых зоркамі ад Талкуновай да Пугачовай. Юбілей сёння святкуе Эдуард Ханок. З 75-годдзем народнага артыста Беларусі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Свой дзень нараджэння кампазітар звычайна сустракае ў сямейным гуртку і ў любімым горадзе.

Самыя знакавыя маршруты напярэдадні свайго юбілею Эдуард Сямёнавіч паказаў нашаму карэспандэнту Наталлі Бардзілоўскай.

Сын ваеннага Эдуард Ханок у Беларусь трапіў хлопчыкам. Сярэднюю школу скончыў у Брэсце. Дваццацігадовым атрымаў дыплом Мінскага музычнага вучылішча і тады ж на тры месяцы затрымаўся па сталічным адрасе Інтэрнацыянальная, 30.

Кампазітар сур’ёзнай класічнай школы, сваю кар’еру Ханок звязаў зусім не з сімфанічным жанрам. Аўтар больш чым паўсотні эстрадных шлягераў. І самая першая песня "Белы бусел" напісана ў тандэме з "Песнярамі". З ансамблем Мулявіна ў Ханка будзе і буйны праект – беларуская стужка "Ясь і Яніна". І адзін з самых культавых мультфільмаў 70-ых.

Мала хто ведае: Ханок, які меў усесаюзную папулярнасць, лічыўся і масквічом, жыў і на Украіне, але па сяброўству і сугуччу з беларусамі вяртаўся жыць у Мінск. У 80-ых гадах пасяліўся тут пастаянна. Адсюль пісаў для Хіля, Лешчанкі і Пугачовай.

Зрэшты, гэта "Верасы" зрабілі "Малінаўку" знакамітай. Песня была напісаная даўно. А вось "Завіруху" і "Я ў бабулі жыву" Ханок спецыяльна напісаў для ВІА "Верасы".

Новыя імёны і новыя таленты цікавыя кампазітару і сёння. І не толькі на эстрадзе. Ханок - заўсёднік філарманічных вечароў.

Ен праславіўся не толькі як песеннік, але і тэарэтык: расклаў на хвалі творчыя біяграфіі знакамітасцяў. Сам жа непадуладны ніякім хвалям. Акрамя таго, Ханок – прадзюсар аднаго з самых знакамітых дзіцячых калектываў. Ён хоць і аб’явіў пра завяршэнне кампазітарскай кар'еры, але і сёння яго мелодыі па-ранейшаму гучаць галасамі ўжо новага пакалення.