75 гадоў споўнілася выдатнаму расійскаму музыканту Уладзіміру Співакову

12 сентября 2019

Выдатнаму  скрыпачу і дырыжору, сусветна вядомаму музыканту - Уладзіміру Співакову - сёння споўнілася  75 гадоў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР з юбілеем. З Беларуссю мастацкага кіраўніка Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі і камернага аркестра "Віртуозы Масквы" звязвае  шмат творчых праектаў. Адзін з іх - музычны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае…". Ён заўсёды з поспехам праходзіць не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах нашай краіны, збіраючы артыстаў сусветнага ўзроўню.