70 хвілін сучаснай беларускай музыкі ад сямейнага і творчага дуэта

24 октября 2014

Сёння адразу пасля Панарамы ў нашым эфіры відэаверсія сольнага канцэрта групы Аўра. Усе песні створаныя ўдзельнікамі калектыву. Словы належаць вакалістцы Юліі Быкавай, музыка гітарысту, кампазітару Яўгену Алейніку. Свой стыль музыканты характарызуюць як поп-рок, у песнях умела сумяшчаюць папулярныя матывы з народнымі. У праграме кампазіцыі на рускай, беларускай, англійскай, французскай, арабскай мовах, сярод якіх Затрымай, Чуеш мяне, Нам патрэбна перамога. На сольніку дуэту акампанавала каманда інструменталістаў. Відэаверсію канцэрта можна ацаніць не толькі ў нашым эфіры. Неўзабаве свой сольнік выпусцяць на DVD. Усяго ў буклеце групы Аўра будзе 3 дыскі - гэта своеасаблівы відэа- і аўдыёархіў лепшых твораў за 9-гадовую біяграфію калектыву.